МУС адрапартаваў пра завяршэнне следства па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. Аднак статус кандыдата ў прэзідэнты ад Партыі БНФ Рыгора Кастусёва падвіс: як быў ён падазраваным па крымінальнай справе аб масавых беспарадках, так і застаецца.

«Цішыня — мяне нікуды не выклікаюць і не мяняюць мой статус. Я па-ранейшаму падазраваны па частцы 1 і 2 артыкула 293 КК — масавыя беспарадкі, па-ранейшаму знаходжуся пад падпіскай аб нявыездзе, па-ранейшаму пад падпіскай аб неразгалошванні тайны следства, па першаму званку абавязаны з’яўляцца ў органы следства. Нічога не змянілася, па меншай меры, ніхто мой статус не мяняў», — распавёў Рыгор Кастусёў.

Р.Кастусёў быў затрыманы 19 снежня 2010 года, а ўжо 20 снежня 2010 г. Г. Кастусёў быў на свабодзе. Палітык з’яўляецца падазраваным па справе аб масавых беспарадках у Мінску. Аднак у 2011 годзе Кастусёва ні разу не выклікалі на допыт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?