Намесніца старшыні «Маладога Фронту» літаральна ўчора скончыла знаёміцца са сваёй крымінальнай справай.
Яе матэрыялы, кажа Наста, займаюць 30 тамоў. Чаму Рымашэўскага і Палажанку аб’ядналі з кіраўнікамі «Гавары праўду», для самой дзяўчыны загадка:

Палажанка: «Тут няма ніякай логікі, лепш яе не шукаць. Таго ж Паўла Севярынца аб’ядналі з „хартыйцамі“. Я здзіўлена, бо першапачаткова

я меркавала, што ў маёй справе фігуравалі толькі прозвішчы Рымашэўскі і Дзмітрыеў. Я думала, што нас трох аб’ядноўваюць у адну справу, можа, дзеля таго, каб даць больш мяккія прысуды, пасля іх дзеянняў, а мяне — бо я дзяўчына.
Але зараз перамяшалі ўсіх: там будзе спадар Някляеў, які пад хатнім арыштам, Фядута, які ў СІЗА, людзі, якія знаходзяцца пад падпіскай. Усіх разам пасадзяць на адну лаву падсудных».

На думку Палажанкі, справу пачнуць разглядаць яшчэ няхутка. На наступным тыдні матэрыялы могуць перадаць у суд. А суддзя, мяркуе маладафронтаўка, будзе іх чытаць яшчэ месяц.

Палажанка: «Кожны том, напэўна, як цэлы пакунак паперы А4. А некаторыя нават больш. Шчыра кажу, што я нават не чытала большасць з гэтых тамоў, бо я не збіраюся губляць на гэта час. Там збольшага розныя дакументы, якія не маюць дачынення да маёй асобы, не маюць дачыненне ўвогуле да персон».

Дзяўчына кажа, што да матэрыялаў справы паставілася спакойна і віны сваёй прызнаваць не збіраецца.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?