Беларускія інтэрнэт-карыстальнікі, выглядае, працягваюць горка і разам з тым дасціпна смяяцца з наяўнай сітуацыі на беларускім валютным рынку.

Вось на найбуйнейшым беларускім інтэрнэт-аўкцыёнена таргі выставілі купюру ў 100 амерыканскіх даляраў.

У апісанні пазначана, што банкнота 2006 года выпуску, знаходзіцца ў выдатным стане, колер — зялёны.

Лот быў выстаўлены ў суботу апоўдні, і па стане на 00:30 10 красавіка, г.зн. за 12 гадзін, яго ўжо прагледзелі 1 627 чалавек.

Цяперашняя стаўка — 355 тыс. рублёў.

Асоба, што выставіла лот на таргі, пражывае ў Мінску, абяцае асабіста даставіць купюру купцу, разлік наяўнымі з прадаўцом пры атрыманні лота.

Лот дзейны да 16 красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?