Па паведамленнях з Саны, у выніку сутыкненняў з паліцыяй у лякарні дастаўлена мноства удзельнікаў акцый пратэсту. Днём раней аналагічныя сутыкнення адбыліся ў горадзе Таіз на поўдні краіны.

Падыходы да месца, дзе адбыліся беспарадкі, заблакаваныя вайсковымі грузавікамі.

У горадзе перыядычна раздаюцца адзіночныя стрэлы. Гэта можа служыць пацвярджэннем слоў удзельнікаў пратэстных акцый, якія сцвярджаюць, што з гарадскіх дахаў па мітынгоўцам вядуць агонь снайперы.

Паводле звестак медыкаў, сярод дастаўленых у лякарню, як мінімум у дзесяці — агнястрэльныя раненні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?