10.04.2011 / 16:43

Кэтрын Эштан заклікала ўлады Беларусі неадкладна спыніць праследаванні незалежных журналістаў 4

Вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан выказала «глыбокую занепакоенасць» у сувязі з затрыманнем гродзенскага журналіста Андрэя Пачобута і прад’яўленымі яму абвінавачаннямі.

Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай 10 красавіка прэс-службай Эштан заяве ад яе імя.

Як лічыць кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі, рэпрэсіі ў дачыненні да гродзенскага журналіста — «яшчэ адзін прыклад парушэнняў уладамі Беларусі правоў чалавека, якія працягваюцца пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года «.

«ЕС рашуча асуджае ўсе праследаванні, арышты і запалохванні прадстаўнікоў беларускіх незалежных СМІ, а таксама парушэнні фундаментальных правоў чалавека, такіх, як свабода выказвання меркаванняў, свабода сходу і сродкаў масавай інфармацыі», — гаворыцца ў заяве вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі.

Ад імя Еўрасаюза яна заклікала беларускія ўлады «неадкладна спыніць праследаванні незалежных журналістаў за паклёп і па іншых палітычнна матываваных абвінавачаннях».

Эштан таксама заклікала ўлады Беларусі «ў поўнай меры супрацоўнічаць з прадстаўнікамі АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ».

Гродзенскі журналіст Андрэй Пачобут, які з’яўляецца карэспандэнтам польскай «Газеты выбарчай і актывістам Саюза палякаў на Беларусі, які падтрымлівае Варшава (не мае рэгістрацыі ў беларускім Мінюсце), быў затрыман 6 красавіка на трое сутак за парушэнне падпіскі аб нявыездзе. Пачобут збіраўся ў Мінск для ўдзелу ў відэаканферэнцыі з дэпутатамі Еўрапарламента, каб расказаць аб праследаваннях з боку беларускіх уладаў.

8 красавіка стала вядома, што журналіст застанецца пад вартай да суда. У дачыненні да яго распачатыz справы па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса — 367 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) і 368 (знявага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь). Максімальнае пакаранне па першым артыкуле — чатыры гады пазбаўлення волі, па другім — два гады. Абвінавачанне ўжо прад’яўлена Пачобуту на падставе артыкула 368 за публікацыі ў «Газеце выбарчай», на сайце «Беларускі партызан» і на старонцы ў «Жывым часопісе».

0
верховному представителю / Адказаць
10.04.2011 / 16:48
Вы не по адресу обратились. Нужно было непосредственно сразу на Лубянку и к Путину обращаться с этими призывами...
0
Праўдалюбаў / Адказаць
10.04.2011 / 20:54
Падтрымліваем Кэтрын Эштан .Свабоду журналістам ! Свабоду Пачобуту !
0
valkirja / Адказаць
10.04.2011 / 21:16
верховному представителю +1000
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру