poster

Герой карціны (Пётар Мамонаў) падчас вайны, каб выратаваць жыцьцё, забівае сябра. І вось ужо трыццаць гадоў у манастыры ён каецца Богу за свой грэх.

Павал Лунгін зрабіў фільм, дзе галоўная тэма — сьвятасьць, а героі стужкі — праваслаўныя манахі. У кожнага з герояў — свой шлях да Бога. Анатоль — у геніяльным выкананьні Пятра Мамонава — гэта юродзівы з каскадам атракцыёнаў і пакутлівым болем у вачох.

Віктар Сухарукаў (Філарэт) — ціхмяная й цёплая сьвятасьць, якая ўсё прабачае й усё даруе (выбітны кантраст з папярэднімі ролямі актора). Герой Дзьмітрыя Дзюжава, хаця ня мае надзвычайных дароў, — гаспадарнік і адміністратар.

У манастыр цягнуцца й цягнуцца людзі са сваім болем і праблемамі. Кожны візыт пераўтвараецца ў цуд і ненавязьлівае павучаньне — з усімі адценьнямі народнага хрысьціянства.

Як паказаць на экране малітву? Сьвятасьць? Прысутнасьць Бога?

На пальцах адной рукі можна пералічыць карціны, дзе гэта напоўніцу атрымалася.

Павал Лунгін — далёка не Таркоўскі і не Брэсон. Ён карыстаецца галівудзкімі мэтадамі, робіць акцэнт на драматургіі й вонкавай відовішчнасьці. Ягоныя карціны (пачынаючы з “Таксі-блюзу”, калі ўпершыню склаўся дуэт Лунгіна і Мамонава) — гэта сэнсацыйныя маральныя праблемы — і тлустае іх падкрэсьліваньне.

Духоўныя асобы мо папракнуць Лунгіна недакладнасьцю ў асобных дэталях. Кінаэстэты накінуцца на рэжысэра з кулакамі за тандэтнасьць і сьлёзавыціскальнасьць.

Але ці не зашмат патрабаваньняў да лемантара — дзе яскравымі фарбамі выведзеныя толькі першыя літары?

Грэх, пакаяньне, дараваньне...

Ідзеце й паглядзеце.

Сэансы ў Менску: “Мір” 12—13 сьнежня а 18.30 і 20.40, 14—17 сьнежня а 18.30.

Выспа (Остров).

Расея, 2006, каляровы, 112 хв.

Рэжысэр: Павал Лунгін.

Ролі выконваюць: Пётар Мамонаў, Віктар Сухарукаў, Дзьмітры Дзюжаў, Ніна Ўсатава.

Жанр: драма.

Адзнака: 7 (з 10)

Усе фільмы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?