Мінская гарадская арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа пачала збор сродкаў для рэабілітацыі пацярпелых ад выбуху ў мінскім метро, паведамілі ў грамадскім аб’яднанні.

Сродкі ў беларускіх рублях можна пералічыць на разліковы рахунак Мінскай гарадской арганізацыі БТЧК 3015741262011, аддзяленне № 539 у ААТ «Белінвестбанк», Мінск, код 739, УНП 100511893, ОКПО 37384923, БІК (МФО) 153001739 з паметкай «Выбух у метро».

Сабраныя сродкі пасля вывучэння патрэб пацярпелых будуць накіраваны на закупку неабходнага абсталявання і паслуг па рэабілітацыі і рашэннем прэзідыума Мінскай гарадской арганізацыі БТЧК размеркаваны паміж пацярпелымі.

За дадатковай інфармацыяй можна звяртацца да галоўнага спецыяліста па сувязях са СМІ і грамадскасцю БТЧК Веранікі Ражанец па тэлефонах 8-017-227-77-76, 8-029-117-82-39 або да галоўнага спецыяліста па падрыхтоўцы да надзвычайных сітуацый і рэагаванню на надзвычайныя сітуацыі БТЧК Дзмітрыя Русакова па тэлефонах 8-017-227-77-76, 8-029-620-78-79.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?