12.04.2011 / 16:22

У Мінску арыштоўваюць распаўсюджвальнікаў чутак 4

Аб гэтым паведамілі карэспандэнту агенцтва «Інтэрфакс-Захад» у Дзяржсакратарыяце Рады бяспекі краіны.

Спецслужбы Беларусі затрымалі траіх «распаўсюднікаў правакацыйных чутак, хто сее ў Менску паніку».

Аб гэтым паведамілі карэспандэнту агенцтва «Інтэрфакс-Захад» у Дзяржсакратарыяце Радзе бяспекі краіны.

«Усе трое — жыхары Менска — былі затрыманыя і змешчаныя ў следчы ізалятар за тое, што з дапамогай інтэрнет-форумаў і сацыяльных інтэрнэт-сетак распаўсюджвалі загадзя ілжывыя звесткі пра нібыта ажыццёўленых ў беларускай сталіцы тэрарыстычных актах: выбухах аўтобусаў, аўта- і чыгуначнага вакзалаў», — адзначыў суразмоўца агенцтва.

Па ягоных словах, такія чуткі «наўмысна пераследуюць мэту пасеяць паніку і дэстабілізаваць грамадска-палітычную сітуацыю ў горадзе». Супрацоўнікамі спецслужбаў «ужо ўсталяваныя асобы яшчэ дзесяці распаўсюджвальнікаў ілжывай інфармацыі, у самы бліжэйшы час у дачыненні да іх будуць прынятыя адпаведныя меры», адзначыў прадстаўнік Дзяржсакратарыята Рады бяспекі.

Пакуль няясна, ці сапраўды пачаліся затрыманні з абвінавачваннем у духу 30-х, ці гэта толькі качка, запушчаная, каб збіць хвалю чутак.

NN.BY

0
joss / Адказаць
12.04.2011 / 19:40
правильно делают ...
0
ПАДВЕЙ / Адказаць
13.04.2011 / 08:01
Ды, трэба усiх за краты! Бо калi, хто не гаворыць, дык значыць думае! А калi не думае, значыць падумае! I падумае за кратамi! I ня трэба нагнятаць! I напружваць ня трэ! Трэ ужо неяк супакоiцца усiм ды заткнуцца! Каб было цiха, як на... Ня важна дзе...
0
Чытач / Адказаць
13.04.2011 / 10:07
Правільна. Тым больш, што чуткі чуткам розніца. Бываюць чуткі канструктыўныя, карысныя. Так зараз ужо нікому не сакрэт, што ў часы СССР у КГБ гэта было адным з нямалаважных кірункаў работы - распаўсюджваць патрэбныя чуткі. Напрыклад, якія дыскрэдытавалі Раманава. Або тлумачылі простаму люду, чаму "на самой справе" масла ў Мінску з продажу знікла. І гэтак далей. Цяперашнія нашы ўлады і органы, я так думаю, гэтакім не займаюцца. То і іншыя не павінны.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру