У сярэдзіне платформы зеўрае скразная дзірка, з якой тырчаць кавалкі арматуры. Дыяметр варонкі — каля 80 см. Мяркуючы па ўсім, менавіта тут быў эпіцэнтр выбуху.

У сярэдзіне платформы «Кастрычніцкай» зеўрае скразная дзірка, з якой тырчаць кавалкі арматуры. Дыяметр варонкі – каля 80 см.

У сярэдзіне платформы «Кастрычніцкай» зеўрае скразная дзірка, з якой тырчаць кавалкі арматуры. Дыяметр варонкі – каля 80 см.

Выбуховая хваля сарвала дэкаратыўныя панэлі над эскалатарамі, якія выводзяць у бок універсама «Цэнтральны».

12 красавіка на пероне пашкоджанай станцыі «Кастрычніцкая» прайшла нарада кіраўнікоў адміністрацыі горада і мінскага метрапалітэна.

Аздабленне станцыі пашкоджанае аскепкамі. Разбітае абмежавальнае шкло на лесвіцы пераходу на «Купалаўскую». Выбуховая хваля сарвала дэкаратыўныя панэлі над эскалатарамі, якія выходзяць у бок універсама «Цэнтральны». Практычна па ўсёй станцыі сарваныя інфармацыйныя паказальнікі.

Па словах намесніка генпракурора Андрэя Шведа,

ад лаўкі, каля якой выбухнула бомба, засталіся толькі асобныя фрагменты.

Пашкоджаны цягнік да гэтага часу знаходзіцца на станцыі. Яго абследуюць эксперты-крыміналісты.

Журналістаў па-ранейшаму не пускаюць не толькі на саму станцыю, але і ў падземны пераход.
Пасля ранішняй нарады з падземкі выйшаў мэр Мінска Мікалай Ладуцька.

— Першаснае абследаванне станцыі паказала, што крытычных пашкоджанняў няма, — расказаў журналістам сталічны мэр. — На месца была выкліканая брыгада спецыялістаў, цяпер яны праводзяць больш пільны аналіз пашкоджанняў. Сума шкоды, нанесенай станцыі, пакуль не падлічаная.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?