Старшыню Брэсцкай гарадской арганізацыі Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Людмілу Дзянісенка выклікалі на размову ў КДБ. Пра гэта яна паведаміла «Брэсцкай Газеце» па тэлефоне.

«Мне патэлефанавалі і запрасілі на гутарку. Я, як добранадзейны і добрасумленны чалавек, вырашыла схадзіць без позвы. Я ўдакладніла, ці мае гэта нейкае дачыненне да ўчорашняга выбуха. Мне адказалі сцвярджальна», - паведаміла Людміла Дзенісенка.

«Брэсцкая газета» пацікавілася, не паступалі падобныя прапановы мясцовым лідэрам іншых апазыцыйных партый. Паводле інфармацыі на 12 красавіка, старшыням Берасцейскіх абласных арганізацый партый БНФ, АГП і БСДП (Г) падобных званкоў не паступала і позваў з’явіцца на размову не прыходзіла.

«Мне ніякіх званкоў не паступала. Калі мне патэлефануюць, я буду прасіць даслаць позву, растлумачыць матывы майго выкліку, у якой якасці я выклікаюся», - паведаміў старшыня Берасцейскай абласной арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Коўш.

«Мне не тэлефанавалі. Прыстойным людзям баяцца няма чаго. Калі запросяць - сходзім, пагутарым. Мы да такіх рэчаў ніякага дачынення не мае », - сказаў старшыня абласной партыйнай структуры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» Ігар Маслоўскі.

Як растлумачылі «БГ» у прэс-службе КДБ, зараз на размовы выклікаецца шмат людзей, а тое, што сярод іх ёсць і сябры дэмакратычных партый - супадзенне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?