18.04.2011 / 11:43

Аўтограф-сесія Наталкі Бабінай -- 18 красавіка

18 красавіка ў кнігарні «логвінаЎ» (Незалежнасці 37А) з 18 да 20 вечара падпісваць свае кнігі будзе пісьменніца Наталка Бабіна. Нагода — перавыданне ў выдавецтве «Логвінаў» папулярнага рамана «Рыбін горад».

Раман «Рыбін Горад» распавядае пра амаль крымінальную, а збольшага кранальную гісторыю пра палескую вёску і пакручасты лёс яго насельнікаў. Тут кожны апавядае сваю гісторыю па-свойму: па-беларуску гавораць аўтар, па-палеску — мясцовыя жыхары, па-расійску — улада, і па-украінску — зямля.

Мае другое выданне рамана «Рыбін горад» атрымала новую вокладку. Яе зрабіў украінскі дызайнер — Ілля Странгоўскі. Перавыданне выходзіць у школьным правапісе, у адрозненні ад першага выдання, якое пабачыла свет на тарашкевіцы.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру