На месцы выбуху ў мінскім метро працуе 7 ізраільскіх экспертаў, якія прыбылі ноччу ў беларускую сталіцу, паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у амбасадзе Ізраіля ў Мінску.

«Эксперты з аэрапорта адразу ж накіраваліся да месца выбуху, у цяперашні час яны знаходзяцца ў мінскім метро», — паведамілі ў дыпмісіі.

Як паведамлялася, у Мінску працуюць эксперты-крыміналісты ФСБ Расіі, чакаецца прыбыццё прадстаўнікоў Следчага камітэта РФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?