З 20 красавіка стаўка рэфінансавання павялічыцца на 1% і складзе 13%.

Апошняе павелічэнне адбылося 16 сакавіка, тады стаўка вырасла на 1,5%. Гэта прывяло да масавых чутак аб дэвальвацыі.

Летась Нацбанк шэсць разоў зніжаў стаўку рэфінансавання на 0,5%.

Рост стаўкі рэфінансавання павялічыць прыбытак ад рублёвых укладаў. Гэта, на думку прадстаўнікоў Нацбанка, заахвоціць людзей вяртаць у банкі дэпазіты, забраныя апошнім часам.

Разам з тым, павялічацца і стаўкі крэдытаў.

Вось як выглядае афіцыйнае паведамленне Нацбанка:

Пастанова ад 11.04.2011 № 127 прынята Упраўленнем Нацыянальнага банка з улікам бягучага ўзроўня інфляцыі. Індэкс спажывецкіх цэн у сакавіку склаў 101,9%, асноўнымі прычынамі яго росту стала павелічэнне цэн на бензін і шэраг харчовых тавараў.

Павышэнне ўзроўня стаўкі рэфінансавання і, адпаведна, працэнтных ставак па ўкладах у беларускіх рублях стане дадатковай мерай па падтрыманні станоўчага значэння рэальных ставак грашовага рынка і стымуляванні прытоку зберажэнняў у банкі.

Нацыянальны банк і далей працягне падтрымліваць узровень працэнтных ставак, які забяспечвае захаванасць і прывабнасць рублёвых укладаў насельніцтва і арганізацый у банках, што садзейнічае ўмацаванню фінансавай стабільнасці з улікам развіцця знешніх і ўнутраных эканамічных працэсаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?