13.04.2011 / 20:34

Дактары абвяргаюць інфармацыю, што Шубіч паступіла ў бальніцу позна 49

Паводле запісаў у прыёмным пакоі, яна была ў бальніцы ўжо а 18.30, высветліла Еўрарадыё.

Паводле запісаў у прыёмным пакоі, яна была ў бальніцы ўжо а 18.30, высветліла Еўрарадыё. Дарэчы, Шубіч фігуруе ў спісах параненых, дастаўленых у 3-ю бальніцу, размешчаным на сайце «Нашай Нівы» а 21.26.

На наступны дзень пасля выбуху ў мінскім метро у інтэрнэце з’явілася інфармацыя пра дзяўчыну, якая нібыта ляжала пад заваламі да 23-й гадзіны.

Марына Шубіч, студэнтка 5 курса БДЭУ, цяпер знаходзіцца ў 3-й гарадской клінічнай лякарні.

Карэспандэнт Еўрарадыё накіраваўся да загадчыцы прыёмнага аддзялення бальніцы, каб даведацца, а якой гадзіне дзяўчыну прывезлі на хуткай.

«Доктар піша 18:25 — 18:30.

Усе яны пачалі прыязджаць першыя ў 18:10, потым у 18:20, у 18:45. Напэўна, апошні дзесьці ў 19:20», — паказвае журнал з запісамі загадчыца аддзялення.

«Усе прыйшлі на дапамогу, з дому ляцелі ўсе медыкі сюды, як толькі пачулі. У мяне адзін павінен дзяжурыць ўрач тэрапеўт, а было разам са мной, атрымліваецца, чатыры. Два лекары прыляцелі з хаты. Хірургаў было 17, напэўна, замест трох дзяжурных».

Галоўны доктар клінікі Уладзімір Комар кажа, што інфармацыя пра дзяўчыну — хлусня.

«Гэта няпраўда.

Гэта ўсе пацвярджаюць факты. Пачынаючы ад суправаджальнага ліста хуткай дапамогі, ад фіксаванага выкліку самой хуткай дапамогі да паступлення да нас ў прыёмны пакой і да моманту пачатку аперацыі, усё дакументальна пацверджана. Тое, што распаўсюджаная нейкая хлуслівая інфармацыя, — яна не адпавядае рэчаіснасці».

Дзяўчына прыбыла ў лякарню ў вельмі цяжкім стане з чэрапна-мазгавой траўмай, пераломам нагі і шматлікімі раненнямі. Але цяпер, згодна са словамі медыка, пагрозы для яе жыцця няма.

Словы дактароў пацвярджае той факт, што Шубіч фігуруе ў спісах параненых, дастаўленых у 3-ю бальніцу, размешчаным на сайце «Нашай Нівы» а 21.26. Наш рэпарцёр спісваў яго асабіста каля бальніцы.

Сведчанні яе сяброўкі, якая казала, што «бачыла, як Шубіч выносілі, а 23-й гадзіне», і супрацоўніцы бальніцы, якая казала, што Шубіч даставілі позна, можна аднесці на рахунак шокавага стану людзей пасля выбуху.

Гэта не адзіны выпадак памылак у стрэсавай сітуацыі пасля выбуху. Так, нават кампетэнтныя органы спачатку памылкова ўключылі дзве асобы ў спіс памерлых і апублікавалі іх імёны.

Застаецца пажадаць спадарыні Шубіч найхутчэйшага выздараўлення, а дактарам і ратавальнікам выказаць падзяку за самаадданую працу.

Рэд.

0
невьезднойвРБ / Адказаць
13.04.2011 / 20:49
нн: некрасиво получается, сразу говорите одно, потом (видимо после громкиз заявлений) заявляете другое, то что ещё вчера имелась противоречивая информация. Рэд. Не, не маеце рацыі. Трэба даходзіць да праўды нават у дэталях. Складанасць у тым, што ў сітуацыях такіх крытычных перагрузак бывае цяжка хутка знаходзіць усю інфармацыю і ў той жа час мус публікаваць хутка навіны.
0
цiкаўны / Адказаць
13.04.2011 / 20:51
Ну, так усё ж такi а 21.26 даставiлi? Нехта пачаў замятаць сьляды. Рэд. Вы памыляецеся. Наш рэпарцёр дыктаваў у Рэдакцыю спіс тых, што паступілі ў бальніцу, вывешаны на дзвярах. Гэта было пасля 21-й. Але паступіць яна магла і раней.
0
Вася / Адказаць
13.04.2011 / 20:58
Главный врач клиники Владимир Комар говорит, что информация о девушке - ложь. А НН эту ложь собирает. Простите, но вам, как журналистам грош цена. Если вы переписываете списки, где есть пострадавшая Марина и в то же время печатаете утку про то, как ее нашли после 23:00. Непрофессионализм полнейший. Хотя вряд ли вы это опубликуете. В последнее время вы только и занимаетесь, что собираете всякие слухи и сплетни, а потом сами же их и опровергаете. Рэд. Прафесіяналізм ніколі не бывае ідэальным. Гл. таксама мой адказ на камент 1, напісаны чалавекам з пазіцыяй, процілеглай Вашай. Нас людзі чытаюць, бо мы даём шмат інфармацыі, і нецэнзураванай. І гэта нягледзячы на тое, што нам абмежаваны магчымасці атрымання інфармацыі. Стараемся інфармацыю вывяраць. І ў той жа час стараемся быць голасам грамадства, даём яму выказвацца.
Паказаць усе каментары/ 49 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру