Літаратура2727

Янка Купала. Мала іх павесіць...

Гандляры айчынай
Па чужым заказу…
Вынішчыць дашчэнту
Гэтую заразу!..

Да працэсу над бандай трацкістаў-дыверсантаў

Мала іх павесіць
На сухой асіне,
Бо нават асіна
Ад сябе адкіне.

Дзерава адкіне,
Дзерава сухое,
Сябе не спаганіць
Поскуддзю такою.

Прадавалі немцу,
Немцу ды японцу
Нашую радзіму,
Долі нашай сонца.

Пятакоў і Радэк,
Троцкі — ўся арава —
Хлёбалі, зладзюгі,
З адной міскі страву.

Страву, што ім Гітлер
Варыў смачна, ласа,
Страву, што мікада
Запраўляў закрасай.

Гандляры айчынай
Па чужым заказу…
Вынішчыць дашчэнту
Гэтую заразу!

*

Ураздроб, агулам
Намі гандлявалі —
Па цане даступнай,
Па цане крывавай.

Дынаміт і порах
Запускалі ў дзела, —
На шматкі хай рвецца
Народнае цела!

Плача горка ўдоўка,
Плача горка маці
Па забітым мужу,
Спаленым дзіцяці.

Спіце вы, нявінна
Згінуўшы, ахвяры!
Пакараем катаў
Самай лютай карай!

*

Пятакоў і Троцкі,
Муралаў і Радэк
Пакінуць хацелі
Царскі нам парадак.

Не вам, інтэрвенты,
Шпегі, дыверсанты,
На прыстані нашы
Выпускаць дэсанты.

Не вам край савецкі
Знішчыць, крывапіўцы…
У нашых чэкістаў
Зоркія зраніцы!

*

Шэстоў, Ліўшыц, Радэк,
Пятакоў, Муралаў, —
Растаптаць, як гнідаў,
Вас, звяр’ё, замала!

Няхай жа ў зямлі вам
Не будзе спагады
За ваша зладзейства,
За вашыя здрады.

Хай калом магіла
Для вас, злыдні, будзе,
Каб гэтай магілы
Цураліся людзі!

Каб гукалі совы
Па-над вамі, псамі,
Косці расцягалі
Груганы з ваўкамі!

*

Чуй, народ савецкі,
Чуй, мая радзіма!
Сваёй долі, волі,
Чуй, не аддадзім мы!

Будзеш векі жыці,
Зямелька саветаў,
На радасць, на шчасце
Працоўнаму свету.

Ворагаў зніштожыш,
Хатніх і замежных,
Сонцам апранешся,
Як табе належна.

Мы ідзем наперад
Пераможна, ў сонцы…
Глядзіць яно ярка
У нашыя аконцы.

Засяваць мы самі
Будзем нашы нівы,
Збіраць самі будзем
Ураджай шчаслівы.

Хай пад сонцам знаюць,
Чым мы сёння сталі…
Мы падставім грудзі
За цябе, наш Сталін!

Мінск. 29 студзеня 1937 г.

Ад рэдактара. Янка Купала напісаў гэты верш маральна зломленым, пасля таго, як над ім самім навісла пагроза знішчэння саветамі. Ён яшчэ не ведаў, што пік людабойства наступіць пазней: калі на пачатку 1937-га судзілі асобных «кіраўнікоў змовы», верш супраць якіх і заказалі паэты, то пад восень 1937 года будзе знішчана татальна ўся эліта беларускай нацыі: ад міністраў да паэтаў, у рытме соцень чалавек у дзень, каб у паняволенай краіне не засталося нікога, здольнага ўзначаліць супраціўленне. Аналагічна дзейнічалі ў заваяваных краінах нацысты.

Каментары27

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка3

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка

Усе навіны →
Усе навіны

На матч аматарскай медыялігі ў Мінску прададзена ўжо 15 тысяч квіткоў2

Ці паўплывае Кітай на Лукашэнку, каб польская мяжа адкрылася?20

З пачатку года колькасць беларусаў у Літве з дазволам на пражыванне зменшылася на 10%8

Жыхары вёскі пад Баранавічамі папрасілі ў чыноўнікаў заасфальтаваць дарогу. Тыя геніяльна вырашылі праблему12

Дзяўчыну, чый голас гучыць у афіцыйнай версіі гімна Беларусі, асудзілі за ўдзел у пратэстах14

113‑гадовы каньяк, меню на французскай і паўтары тысячы сталовых прыбораў. Якім быў каралеўскі банкет у гонар Дональда Трампа6

Пры самым старым храме Мінска адкрылі кавярню12

Бізнэс не ведае, як зараз даставіць тавары з Еўрасаюза ў Беларусь. Цэны на дастаўку шакуюць25

«Тыранiя зноў пагражае Еўропе». У Лондане адбыўся банкет у гонар Дональда Трампа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка3

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць