14.04.2011 / 11:54

У адзін дзень будуць судзіць сем арыштаваных за Плошчу 9

Ус, Статкевіч, Пазняк, Буланаў, Класкоўскі, Квяткевіч, Грыбко.

Крымінальная справа абванавачваных у масавых беспарадках кандыдатаў у прэзідэнты Дзмітрыя Уса, Мікалая Статкевіча, удзельнікаў акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасці 19 сьнежня 2010 года Андрэя Пазняка, Аляксандра Класкоўскага, Аляксандра Квяткевіча, Арцёма Грыбко і Зміцера Буланава будзе у самы бліжэйшы час разгледжаная ў судзе Ленінскага раёна Менска.

Дакладнай даты пакуль не прызначана, аднак вядома, што судовы працэс будзе весьці Людміла Грачова.

Нагадаем, што некалькі дзён таму Пракуратура Менска перадала ў Менскі гарадзкі суд для вызначэння тэрытарыяльнай падсуднасьці крымінальную справу ў дачыненні да Сяргея Марцалева, Паўла Севярынца і Ірыны Халіп. Усіх траіх вінавацяць па частцы 1, арт. 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».

0
Inhvar / Адказаць
14.04.2011 / 13:18
Спяшаюцца,вырашаюць лёс людзей менавiта зараз,калi ненавiсць пануе ў грамадзтве...няма чаго тут чакаць толькi з;ехаць..
0
Leo / Адказаць
14.04.2011 / 13:33
Людміла Грачова - это имя уже можно сразу вносить в "чёрные списки" Евросоюза.
0
чел@век / Адказаць
14.04.2011 / 14:41
Сапрауды, удобно под шумок провести втихую гвалтоуныя працэсы. По теории вероятности ТАК никому не везёт в игре, если ты не владелец казино! Только безвинноубиенным жизни не вернёшь...Скорблю со всеми и всем сочувствую...И себе таксама...
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру