14.04.2011 / 19:32

Мядзведзеў кажа аб магчымай сувязі паміж тэрактам у Мінску і настроямі ў беларускім грамадстве 24

«Беларускім кіраўнікам яшчэ, думаю, шмат чаго трэба зрабіць для таго, каб правесці, што завецца, рэабілітацыю агульных настрояў, якія, як правіла, выклікаюць такога роду злачынствы».

Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў лічыць, што прычынай тэракту ў мінскім метро могуць быць настроі ў грамадстве Беларусі.

«Беларускім кіраўнікам яшчэ, думаю, шмат чаго трэба зрабіць для таго, каб правесці, што завецца, рэабілітацыю агульных настрояў, якія, як правіла, выклікаюць такога роду злачынствы», — цытуе Мядзведзева агенцтва ІТАР-ТАСС.

Мядзведзеў пры гэтым даў зразумець, што затрыманне падазраваных у злачынстве яшчэ не азначае, што ўдалося вызначыць прычыну. Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка асабіста абвясціў аб раскрыцці тэракту: «Чэкістам і міліцыі спатрэбіліся суткі, каб без шуму і траскатні затрымаць выканаўцаў», — заявіў ён.

Мядзведзеў нагадаў: «З нашага вопыту, значна прасцей вызначыць выканаўцаў, чым зразумець, якія механізмы ў гэтым выпадку былі выкарыстаны і хто быў арганізатарам злачынства і якія мэты ён пераследаваў, калі няма абсалютна відавочнай версіі», — заявіў Мядзведзеў.

Кіраўнікі праваахоўных органаў Беларусі напярэдадні паведамлялі, што ў падазраваных магло быць маніякальнае імкненне да забойства людзей.

СГ

0
Достоевский / Адказаць
14.04.2011 / 19:40
Демотиватор http://www.fakeposters.com/posters/2011/04/13/lym39r97mw/
0
Скептик / Адказаць
14.04.2011 / 20:09
А завидовать нехорошо, Медведев!!!!)) Разберись в россии с терактами!
0
НАЦДЭМ / Адказаць
14.04.2011 / 20:36
2 СКЕПТІК я мяркую, замоўцаў тэрактаў у Расеі ён ведае
Паказаць усе каментары/ 24 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру