Сёння з клінік Мінска выпісаныя 19 пацярпелых у выніку выбуху ў метро, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Па дадзеных на 18.00 15 красавіка, у бальніцах на стацыянарным лячэнні знаходзяцца 148 чалавек: у цяжкім стане — 20, сярэдняй ступені цяжкасці — 22, лёгкай ступені цяжкасці — 106.

Пацыенты атрымліваюць неабходную медыцынскую дапамогу ў поўным аб’ёме. Для паўнавартаснага дынамічнага назірання за пацярпелымі ў начны час у бальніцах ўзмоцнены брыгады дзяжурных урачоў. Ва ўсіх лячэбных установах маецца дастатковы запас перавязачнага матэрыялу і медыкаментаў, донарскай крыві. Арганізавана кругласутачнае дзяжурства персаналу на аптэчных складах для аператыўнага папаўнення бальніц неабходнымі лекавымі сродкамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?