У рамках чацвёртага тура чэмпіяната Беларусі па футболе адбылася першая сёлета сустрэча найбольш прынцыповых супернікаў — БАТЭ і мінскага «Дынама». Матч праходзіў у Барысаве.
Гульня пачалася з таго, што ўжо на
Увогуле, барысаўцы мелі невялікую перавагу на працягу амаль усёй сустрэчы. Некалькі раз за мінчан згуляў варатар, калі і ён быў бяссільны, то дапамагалі абаронцы.
Матч так і скончыўся з лікам — 1:0. «Дынама» не забівае трэцюю гульню запар, а БАТЭ звыкла для сябе займае месца лідара.
Тур прынёс некалькі абсалютна нечаканых вынікаў. Напрыклад, салігорскі «Шахцёр» прайграў у гасцях бабруйскай «Белшыне» — 0:2. Адзін з галоў на разунку ўкраінскага легіянера Лісавога, які набіраў пункты ў кожнай гульні.
«Мінск» дома мінімальна прайграў жодзінскаму
На вяршыні турнірнай табліцы разам з БАТЭ размясціўся «Гомель». Каманда Алега Кубарава дома ўпэўнена перамагла «Дынама» (Брэст) — 2:0. Галы забілі Зуеў і Дзмітры Платонаў.
Астатнія матчы прынеслі наступныя вынікі: «Нафтан» — «Дняпро» — 6:0, «Нёман» — «Віцебск» — 0:1.
Турнірная табліца пасля чатырох тураў мае наступны выгляд:
«Гомель», БАТЭ — па 8 пунктаў, «Белшына»,«Тарпеда-БЕЛАЗ» — па 7, «Шахцёр» — 6, «Дынама» (Брэст), «Мінск», «Дынама» (Мінск) — па 5, «Нёман», «Нафтан», «Віцебск» — па 4, «Дняпро» — 1.
Найлепшы бамбардзір Лісавы («Белшына») — 3 галы.