Зборная Беларусі саступіла ў матчы Еўрапейскага хакейнага выкліку зборнай Даніі па булітах з лікам 3:4. Гульня прайшла 15 красавіка на Мінск-Арэне.

Шайбы: 1:0 — Восіпаў, 1:1 — Хюлменд (36.25). 1:2 — Старкоў (43.58). 2:2 — Корабаў (51.01). 3:2 — Сцяпанаў (53.36). 3:3 — Харт (56.55 — бол.). 3:4 — Мадсен (65.00, вырашальны буліт).

У суботу каманды згуляюць у Салігорску.

Зборная Беларусі рыхтуецца да чэмпіянату свету па хакеі ў Славакіі, што пачнецца 29 красавіка. На першым этапе супернікамі беларусаў будуць зборныя Канады, Швейцарыі і Францыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0