Галоўныя паркі Мінска — Цэнтральны дзіцячы парк імя Горкага і Парк культуры і адпачынку імя Чалюскінцаў — адкрываюць сёння сезон атракцыёнаў.

З прыходам вясны спецыялісты ААТ «Белпрамналадка» агледзелі ўсе металаканструкцыі атракцыёнаў на трываласць, правялі грузавыя выпрабаванні і электрафізічныя вымярэнні. Пры неабходнасці зношаныя дэталі, вузлы і механізм замянілі.

У новым сезоне парк атракцыёнаў папоўніцца двума навінкамі: у парку Горкага адкрыецца атракцыён «Каліпса», а ў парку Чалюскінцаў — «Калабок».

Што тычыцца цаны квіткоў на атракцыёны, то рэзкага росту не будзе, не больш чым на 7%. У тырах цэны застануцца ранейшымі.

На балансе УП «Гарадскія паркі Мінскзелянбуда"знаходзяцца чатыры сталічныя паркі — Горкага, Чалюскінцаў, 50-годдзя Кастрычніка і 900-годдзя Мінска. У іх эксплуатуюцца 37 атракцыёнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?