Падазраванага ў выкананні тэракту ў мінскім метро 11 красавіка чакае псіхіятрычная экспертыза. Такая выснова вынікае з заявы, зробленай у эфіры беларускага тэлебачання супрацоўнікам Антытэрарыстычнага цэнтра КДБ Алегам Коценевым.
У прыватнасці, ён агучыў меркаваную версію матывацыі выканаўцы тэракту: «гіпертрафаванае пачуццё ўласнай годнасці, уласнай значнасці, якое выяўляецца ў непрыманні і нянавісці да поспехаў і дасягненняў звычайнага чалавека».
У інтэрв’ю кандыдат псіхалагічных навук, палкоўнік міліцыі ў адстаўцы Уладзімір Міцкевіч падкрэсліў, што для ўстанаўлення больш дакладных матываў, якія заахвоцілі пэўную асобу здзейсніць такое страшнае злачынства, патрабуецца досыць доўгі час.
— Для вывучэння псіхаасобы падазраванага ў нашых праваахоўных органаў ёсць неабходныя спецыялісты, — распавядае Уладзімір Міцкевіч. — Але адно можна сказаць ужо цяпер: такіх прычын можа быць некалькі, і яны аб’яднаныя ў комплекс. Адна з іх, без сумневаў, знаходзіцца ў сям’і гэтага «чалавека». Хто яго нарадзіў, выхоўваў, у якой абстаноўцы? Магчыма, гаворка аб суб’екце, асоба якога ў дзяцінстве душыліся і прыгняталася. Доўгі час у ім збіралася злосць, і яна запатрабавала выхаду. Такіх трэба вывучаць…
— Уладзімір Валянцінавіч, паведамлялася, што падазраваны ў выкананні тэракту не быў адзіночкай. Акрамя яго затрымалі яшчэ чацвярых. Выходзіць — група?
— Раз ёсць група, значыць, ёсць і лідар, які ўмее пераконваць, душыць волю іншых, весці за сабой.
— А як растлумачыць, што сваю агрэсію яны накіравалі на абсалютна невядомых ім людзей, якія ім нічога дрэннага не зрабілі?
— Ёсць катэгорыя няўдачнікаў, якія лічаць, што вакол іх толькі паспяховыя людзі, якія перашкаджаюць ім жыць. Так, такіх людзей шмат, але не ўсе з іх становяцца на шлях тэрарызму. Таму, паўтаруся, такіх трэба вывучаць.
— А ці можна іх выяўляць на ранняй стадыі, каб папярэджваць і спыняць іх злачынныя задумы?
— Можна. Методыкі для гэтага ёсць, але ёсць і аб’ектыўныя прычыны… На жаль, у Беларусі расце колькасць псіхічна хворых людзей. І ніхто не зможа сказаць, колькі яшчэ нашых суграмадзян знаходзіцца ў памежным стане.
* * *
Паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя, у крызісным 2009 годзе ў краіне было ўзята на ўлік пад дыспансэрнае і кансультатыўнае назіранне 78017 хворых са ўпершыню ў жыцці ўстаноўленым дыягназам псіхічнага расстройства (для параўнання: у 2008 годзе — 73026). Гэта 882,4 чалавекі на 100 тысяч насельніцтва (2008 г. — 754,3). На канец 2009 года на ўліку ў псіханеўралагічных дыспансерах і кабінетах пад дыспансэрным і кансультатыўным назіраннем стаялі 269992 хворых з псіхічнымі расстройствамі (2008 г. — 263 285), што на 100 тысяч насельніцтва склала 2 848,0 (2008 г. — 2 722, 2).
У следства ёсць усе падставы накіраваць падазраванага ў здзяйсненні тэракту на псіхіятрычную экспертызу. Хутчэй за ўсё, так і будзе зроблена. Звычайна такая працэдура займае месяц. Праводзіцца яна ў стражным аддзяленні Рэспубліканскага
Дарэчы
Вельмі багаты досвед у вывучэнні асобы тэрарыста назапасілі расійскія даследчыкі. Умоўна яны вылучаюць наступныя псіхалагічныя мадэлі:
1.
2. Фрустраваны чалавек. Яго светапогляд грунтуецца на тэорыі агрэсіўнасці. Пачуццё фрустрацыі, спароджанае немагчымасцю для чалавека па нейкіх прычынах дасягнуць жыццёва важных для яго мэтаў, непазбежна спараджае ў яго тэндэнцыю да агрэсіўных дзеянняў. Свядомасць у гэтым выпадку можа адыграць ролю інструмента ў рацыяналізацыі гэтых дзеянняў, то бок у падборы тых ці іншых падстаў для іх апраўдання.
3. Чалавек з недасканалай сям’і. Жорсткае абыходжанне бацькоў з дзіцем, яго сацыяльная ізаляцыя, дэфіцыт добрых адносін могуць прывесці да фарміравання узлаванай асобы з антысацыяльнымі схільнасцямі. Пры пэўных умовах людзі такога псіхалагічнага склада лёгка могуць стаць інструментамі тэрарыстычнай арганізацыі.