Выступаючы 16 красавіка, Аляксандр Лукашэнка ўпершыню паведаміў аб затрыманні асобаў з сілавых структур і, магчыма, з метро, якіх вінавацяць у халатнасці, якая прывяла да тэракту.

«Калі б не галавацяпства асобных, мы б іх [падазраваных у выбуху] затрымалі раней, яшчэ па выбуху 3 ліпеня», — заявіў Лукашэнка.

«Ёсць факты, у бліжэйшы час скажам, як гэта стала магчыма, і там ёсць элемент найпоўнай расхлябанасці. Каго? У бліжэйшы час скажам. Яны затрыманыя, я сказаў іх дапытваць, як злачынцаў». Ён удакладніў: «Як чалавек з вялізнай торбай ў 20 кг нясе выбухоўку і ўсё гэта праходзіць міма міліцыі, міма работнікаў метро?».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?