Міліцыянт, які застрэліў з табельнай зброі дзяўчыну, асуджаны на 18 гадоў пазбаўлення волі.
Крымінальная справа ў дачыненні да супрацоўніка (цяпер — былога супрацоўніка) Рагачоўскага РАУС распачатая 7 ліпеня 2010 г. пракурорам Рагачоўскага раёна па п.13 ч.2 арт.139 КК РБ (забойства з хуліганскіх мэтаў). Пасля яна была перададзеная ў следчы аддзел пракуратуры Гомельскай вобласці.
Высветлена, што
міліцыянт стрэліў у галаву22-гадовай дзяўчыне, якая 16 ліпеня 2010 года памерла ў аддзяленні рэанімацыі Рагачоўскай цэнтральнай раённай бальніцы.
«Крымінальная справа была разгледжаная ў судзе, і прысудам судовай калегіі па крымінальных справах Гомельскага абласнога суда супрацоўнік (цяпер — былы супрацоўнік) Рагачоўскага РАУС прызнаны вінаватым у здзяйсненні інкрымінаванай яму дзеі. Яму прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 18 гадоў з адбываннем пакарання ва ўмовах выпраўленчай калоніі ўзмоцненага рэжыму. Прысуд уступіў у законную сілу», — паведамілі ў Генпракуратуры.