Жаночая зборная Беларусі па тэнісе перамагла каманду Эстоніі і выйшла ў Сусветную групу ІІ Кубка Федэрацый.

Пасля першага гульнявога дня плей-оф Сусветнай групы ІІ Кубка Федэрацый зборная Беларусі перамагала Эстонію з лікам 2:0. Гульні праходзілі ў мінскім Палацы спорту.

У першы дзень Вікторыя Азаранка (№5 у сусветным рэйтынгу) выйграла ў Анэт Кантавей (№835) – 6:2, 6:0, а затым Вольга Гаварцова (№117) разграміла Маргіт Руйтэль (№451) – 6:0, 6:0.

Другі гульнявы дзень распачаўся адзіночным паядынкам паміж Дар’яй Куставай (№175) і Марэт Ані (№622). Перамогу ў двух сэтах атрымала беларуска – 6:3, 6:1. Наступнай на корт выйшлі Вольга Гаварцова (№117) і Анэт Кантавей(№835). У гэтай сустрэчы перамогу святкавала Вольга – 6:0, 6:2. На парны паядынак ад беларусак выйшлі Дар’я Кустава і Таццяна Пучак. Ад зборнай Эстоніі гулялі Марэт Ані і Анэт Кантавей. Перамогу зноў святкавалі беларускі – 6:2, 6:3. Агульны лік сустрэчы 5:0 на карысць Беларусі.

 Каманды выходзяць на корт.

Каманды выходзяць на корт.

 Зборная Беларусі з жалобнымі стужкамі ў знак памяці па ахвярам выбуху ў мінскім метро.

Зборная Беларусі з жалобнымі стужкамі ў знак памяці па ахвярам выбуху ў мінскім метро.

 Дар’я Кустава прымае падачу ад Марэт Ані.

Дар’я Кустава прымае падачу ад Марэт Ані.

 Дар’я Кустава.

Дар’я Кустава.

 Дар’я Кустава перамагла Марэт Ані ў двух сэтах – 6:3, 6:1.

Дар’я Кустава перамагла Марэт Ані ў двух сэтах – 6:3, 6:1.

 Цені на корце.

Цені на корце.

 Дар’я Кустава Вітае гледачоў.

Дар’я Кустава Вітае гледачоў.

 Вольга Гаварцова чакае падачы ад Анэт Кантавей.

Вольга Гаварцова чакае падачы ад Анэт Кантавей.

 Падача Вольгі Гаварцовай.

Падача Вольгі Гаварцовай.

 Анэт Кантавей не дацягваецца да мяча.

Анэт Кантавей не дацягваецца да мяча.

 Вольга Гаварцова прымае падачу эстонкі.

Вольга Гаварцова прымае падачу эстонкі.

 Вольга Гаварцова перамагла Анэт Кантавей – 6:0, 6:2

Вольга Гаварцова перамагла Анэт Кантавей – 6:0, 6:2

 На парны паядынак ад беларусак выйшлі – Дар’я Кустава і Таццяна Пучак.

На парны паядынак ад беларусак выйшлі – Дар’я Кустава і Таццяна Пучак.

 Таццяна Пучак дастае мяч ад эстонкі.

Таццяна Пучак дастае мяч ад эстонкі.

 Чакалася, што на парны матч будзе заяўлена Вікторыя Азаранка, але лепшая тэнісістка беларускай зборнай вырашыла не гуляць.

Чакалася, што на парны матч будзе заяўлена Вікторыя Азаранка, але лепшая тэнісістка беларускай зборнай вырашыла не гуляць.

 Перапынак паміж сэтамі.

Перапынак паміж сэтамі.

 Кустава і Пучак віншуюсь адна адну – перамога ў парным матчы над эстонкамі – 6:2, 6:3.

Кустава і Пучак віншуюсь адна адну – перамога ў парным матчы над эстонкамі – 6:2, 6:3.

Кубак Федэрацыі найбуйнейшыя міжнародныя спаборніцтвы па тэнісу сярод жанчын – аналаг мужчынскага Кубка Дэвіса.

На шляху да плэй-оф беларускі ў лютым перамаглі зборныя Аўстрыі, Харватыі, Грэцыі і Польшчы. Да пачатку плэй-оф Беларусь займала 19-ы радок у сусветным рэйтынгу жаночых зборных. Эстонія да плэй-оф Сусветнай групы ІІ Кубка Федэрацый займала 13-ы радок. Пасля сённяшняй перамогі рэйтынг Беларусі павінен вырасці на некалькі пазіцый а з наступнага сезону жаночая зборная Беларусі па тэнісе будзе гуляць у больш мацнейшай Сусветнай групы ІІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?