18.04.2011 / 12:17

Крыніца: Урад легалізуе ценявы абменны курс рубля 11

Курсу куплі і продажу валюты для фізічных асобаў не зменіцца. Валюты ў абменніках можна не чакаць.

Паводле інфармацыі агенцтва «Інтэрфакс», урад і Нацбанк Беларусі дамовіліся легалізаваць «ценявы» абменны курс беларускага рубля, які склаўся ва ўмовах дэфіцыту валюты. Рынкавы курс будзе фармавацца на альтэрнатыўнай сесіі на Беларускай валютна-фондавай біржы.

«Урад і Нацбанк у пятніцу зацвердзілі праграму дзеянняў па пераадоленні валютнага крызісу, якая, у прыватнасці, прадугледжвае наяўнасць альтэрнатыўнага рынкавага абменнага курсу беларускага рубля», — нібыта паведаміў удзельнік нарады ў прэзідэнта па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця, якая адбылася ў пятніцу.

«На біржы будзе ўведзена другая сесія, дзе абменны курс будзе ўсталёўвацца на рынкавых умовах, зыходзячы з попыту і прапановы юрасоб», —
растлумачыла крыніца. Пры гэтым захаваецца дзейсны біржавы механізм вызначэння афіцыйнага курсу, гэта значыць ён будзе ўсталёўвацца падчас асноўнага гандлю, зыходзячы з прапановы ў рамках абавязковага продажу часткі валютнай выручкі. У гэтай частцы Нацбанк захавае механізм лімітаванага задавальнення попыту для крытычнага імпарту (газ, медыкаменты) і пагашэння валютных крэдытаў.
Курсу куплі і продажу валюты для фізічных асобаў не зменіцца — усё той жа калідор +2% ад афіцыйнага курса Нацбанка.
Валюты ў абменніках можна не чакаць.
На сёння афіцыйны курс даляра складае 3060 рублёў, у той час курс на міжбанку рынку дасягае 4500 рублёў.

ЯВ

0
enforser / Адказаць
18.04.2011 / 12:51
Понеслась душа в рай!:))) С чем Вас всех и поздравляю:)))Это только начало, все самое нтересное еще впереди.
0
эканаміст / Адказаць
18.04.2011 / 12:52
З тэксту не вынікае, што будзе з наяўным рынкам.
0
МИКОЛКА / Адказаць
18.04.2011 / 12:53
За неделю разгонят до 6000 руб за доллар США. Сильно желающих много. А там и в кассы банков можно вернуть эти деньги по этому курсу. Тогда и желающих сдать прибавиться - не то что сейчас. А, может, Кудрин даст кредит в рос. руб. в таком количестве (сумме), чтобы заменить одну валюту на другую?
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру