18.04.2011 / 12:54

У мінскім метро прынялі лавачкі з «Кастрычніцкай» і «Плошчы Якуба Коласа» 25

З двух станцыяў мінскага метро — «Кастрычніцкай» і «Плошчы Якуба Коласа» — пасля тэракта 11 красавіка прыбралі лавачкі.

Пра гэта паведаміў намеснік начальніка мінскага метрапалітэна Алег Круглоў. «Мы ўжо прыбралі з двух станцый лавачкі. Гэта было перад адкрыццём станцыі «Кастрычніцкая». Мы прыбралі на станцыі «Кастрычніцкая» і «Плошча Якуба Коласа».

Пра тое, што лавачкі ў метро непатрэбныя, 16 красавіка заявіў журналістам Аляксандр Лукашэнка. «Хіба метро для таго, каб прыйсці і адпачыць? Цягнікі там ходзяць літаральна праз некалькі хвілінаў, 2–3 ў гадзіны пік. Ну навошта? Заўжды праглядаецца натоўп. Няма лавачкі — стаіць сумка, пакет, імгненна звернуць увагу», — сказаў кіраўнік краіны. Цікава, што з «Кастрычніцкай» і «Плошчы Якуба Коласа» лавачкі зніклі яшчэ да гэтай заявы.

Алег Круглоў дадаў, што лавачкі ў метро прадугледжваліся праектам, то бок будаваліся першапачаткова разам з метро.

Ці будуць прыбіраць лавачкі з іншых станцый — пакуль невядома.

0
Крывіч / Адказаць
18.04.2011 / 13:26
Яшчэ павінны паставіць металадэктары і сабак вышкаленых на вышук выбухоўкі. Потым павінны паставіць на спецулік усех у каго было выдатна па хіміі і патым пасадзіць за краты настаўніка па гісторыі.
0
Лавочки-убийцы / Адказаць
18.04.2011 / 13:41
А так бы Дз.К. увидел, что их нет и ушел бы домой. Мероприятия для галочки!
0
Scooter / Адказаць
18.04.2011 / 13:42
Па-першае, можна замест стандартных паставіць напрыклад празрыстыя, каб з камер назіраньня і з платформы было відаць, ці знаходзіцца штосьці пад імі. А па-дургое, іх можна зрабіць так, каб пад іх нічога нельга было паставіць, напрыклад устаяваць на маналітную аснову, накшталт такіх як на станцыі Уручча.
Паказаць усе каментары/ 25 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру