З уласных крыніцаў «НН» стала вядома, што сёння ля будынку МУС гарэў аўтамабіль. Шэры «Opel Vectra» загарэўся на скрыжаванні Гарадскога Вала і праспекта Незалежнасці, акурат паміж крамай «Чараўніца» і Міністэрствам унутраных справаў. Відавочца паведамляе,

што ў аўтамабіля гарэў рухавік.
Патушыў пажар сам кіроўца «опеля». Як паведамілі ў МНС, ліквідаваць загаранне ўдалося да прыезду брыгады.

Гэта ўжо другі выпадак аўтамабільнага пажару недалёка ад будынку МУС за апошні тыдзень — папярэдні здарыўся 13 красавіка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?