Міліцыянты дзяжураць каля пад’езда дома, дзе жыве дачка праваабаронцы.

 Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

Як паведаміў «Нашай Ніве» праваабаронца і журналіст Валер Шчукін, у кватэру яго дачкі, што на вуліцы Сердзіча, сёння раніцай, 19 красавіка, спрабавалі патрапіць супрацоўнікі міліцыі. Па словах Шчукіна, у кватэры знаходзяцца госці, якія адзначаюць дзень нараджэння. Міліцыянты спачатку запатрабавалі дакументы прысутных. Пасля перапісу дакументаў Шчукін правёў аднаго з міліцыянтаў па пакоях, каб запэўніць яго, што больш нікога ў кватэры няма. Але міліцыянты з’явіліся ізноў і заявілі, што будуць шукаць зброю. Праваабаронца не пусціў іх у жытло, матываваўшы гэта тым, што для ператрусу неабходныя адпаведныя дакументы. Цяпер супрацоўнікі міліцыі дзяжураць каля пад’езда. Яны паспрабавалі затрымаць аднаго з гасцей Шчукіна — віцебскага журналіста Алега Баршчэўскага.

***

Пазней у Фрунзенскі РУУС былі дастаўленыя, апроч Валера Шчукіна, Павел Левінаў, Вольга Карач і Алег Баршчэўскі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?