У справе аб тэракце ў мінскім метро 19 красавіка затрыманы новы падазраваны. Ён дапамагаў у вырабе выбухоўкі. Пра гэта са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах Беларусі перадае Інтэрфакс.

«Усяго на дадзены момант затрыманы 4 чалавекі. Гэта галоўны выканаўца тэракту — ён жа ствараў выбуховае прыстасаванне, — яго напарнік, дзяўчына і новы падазраваны, які затрыманы ў Віцебску», — удакладніла крыніца.

Паводле гэтай крыніцы, размешчаная на адным з навінавых парталаў інфармацыя пра затрыманых з пазначэннем прозвішчаў не ва ўсім адпавядае рэчаіснасці.

«Тры прозвішчы адпавядаюць двум грамадзянам, то бок адзін з затрыманых меў у сацыяльных сетках нік, які памылкова прыняты за прозвішча яшчэ аднаго чалавека. Адсюль блытаніна ў лічбах».

У КДБ, МУС і Генпракуратуры не ўдалося атрымаць афіцыйнага пацвярджэння гэтай інфармацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?