Трагічныя падзеі ў Менску сталі лакмусавай паперкай для асобных дзяржаў і паслоў у адносінах да Беларусі,

пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Азербайджанскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Алі Нагіевым.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што

ён сустракаецца не з усімі пасламі, якія завяршаюць дыпламатычную місію ў Беларусі, а толькі з тымі, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё двухбаковых адносін.

Ён адзначыў, што пазіцыя пасла з’яўляецца вельмі важнай ва ўзаемаадносінах дзвюх дзяржаў. «У гэтым выпадку замежныя амбасадары ў Беларусі дакладна падзяліліся, мне здаецца, на два лагеры: паслы, якія любяць нашу краіну, наш народ, якія жадаюць дабра нашаму народу і вітаюць незалежную беларускую дзяржаву — я ўпэўнены, што да гэтай групы паслоў належыць і кіраўнік азербайджанскай дыпламатычнай місіі. Ёсць і іншыя паслы, але пра іх не хочацца гаварыць. Нашы СМІ ў апошні час у святле трагічных падзей вельмі выразна паказалі іх пазіцыю», — сказаў ён.

«Я не разумею, як у цяжкую хвіліну цывілізаваныя, дэмакратычныя дзяржавы, а яны прэтэндуюць на гэта, не выказалі словы спачування беларускаму народу»,

— падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. «Менавіта беларускі народ, які мужна змагаўся з фашызмам, асабліва пацярпеў.

Што было б, калі б не нашы народы, якія зламалі хрыбет гэтай пачвары, фашызму.

І яшчэ жывыя пакаленні, якія добра гэта памятаюць», — падкрэсліў Лукашэнка.

Пры гэтым беларускі кіраўнік адзначыў: «Вось вам лакмусавая паперка — пазіцыя асобных дзяржаў і паслоў.Але бог з імі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?