«Еўратэф Е1» і «Еўратэф Е3» – новая версія беларускіх мабільнікаў
Выпуск тэлефонаў наладзіла прадпрыемства «Прамсувязь». Кошт — 100 даляраў.
Выпуск тэлефонаў наладзіла прадпрыемства «Прамсувязь», вядомае сваімі беларускімі hi-tech распрацоўкамі.
Той самы Eurotef.
Як паведаміла прэс-служба Міністэрства сувязі, у Беларусі айчынныя мадэлі мабільных тэлефонаў «Еўратэф Е1» і «Еўратэф Е3» выпускаюцца ўжо з канца 2010 г. Нягледзячы на еўрапейскую назву, тэлефоны пакуль экспартаваць не плануецца. Прызначаныя яны для дзяржпрадпрыемстваў і ў шырокі продаж не паступаюць.
Так, папярэднія мадэлі мабільнікаў былі знятыя з вытворчасці праз год пасля пачатку продажу. Паводле абраных, якія атрымалі магчымасць скарыстацца тым тэлефонам, пад лагатыпам «Прамсувязь» хаваўся надпіс «Made in China».
Кошт кожнай з трох новых мадэляў «Прамсувязі» — $ 100. У некаторых інтэрнэт-крамах можна знайсці апараты коштам ад 313 000 да 469 000 Br.
Тэлефоны «Еўратэф Е1» і «Еўратэф Е3» могуць працаваць з дзвюма sim-картамі, а таксама маюць дыктафон і фотакамеру. Іншая мадэль «Еўратэф Е2» прызначаная для сталых людзей і карыстальнікаў з дрэнным зрокам. Функцыя «SOS» дазволіць уладальніку выслаць хуткі выклік ці SOS-паведамленне. У камплект уваходзяць гарнітура hands-free, кабель перадачы звестак.
belsat.eu
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ