Цяпер за рублёвы перавод за мяжу з вас возьмуць 35% ад сумы. Раней тарыф складаў ад 4 да 8%.

Тарыф «Белпошты» на перасылку міжнароднага грашовага перавода ў беларускіх рублях з 20 красавіка складае 35% ад сумы. Раней ён быў ад 4 да 8% — у залежнасці ад сумы. Тарыф на пераводы ў замежнай валюце захаваўся ранейшы — 8%.

«Калі адпраўляеце беларускія рублі, то ад сённяшняга дня 35% за перасылку. Калі ў валюце то 8%», — паведамілі ў РУП «Белпошта».

Справа ў тым, што ў Беларусі пераводы прымаюцца ў беларускіх рублях, а ў Расіі выдаюцца ў расійскіх, ва Ўкраіне — ў грыўнах. Колькасць жадаючых такім чынам перавесці «зайцы» у замежную валюту з невялікай «камісіяй» з боку пошты апошнім часам істотна ўзрасла. Таму і падвысіўся тарыф.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?