Пра гэта charter97.org паведаміла маці палітыка Ала Уладзіміраўна. Судзіць Андрэя Саннікава будуць у судзе Партызанскага раёна сталіцы.

Былы кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў абвінавачваецца ў арганізацыі "масавых беспарадкаў" і яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Вечарам 19 снежня ён быў жорстка збіты, і ад ночы прэзідэнцкіх выбараў ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Нагадаем, што ў той жа дзень, 27 красавіка, у судзе Кастрычніцкага раёна Мінска пачнецца суд над Паўлам Вінаградавым, Алесем Кіркевічам, Дзмітрыем Драздом, Уладзімірам Хамічэнкам і Андрэем Пратасенем. Вінаградаў, Дрозд, Кіркевіч, Пратасеня, Хамічэнка абвінавачваюцца ў масавых беспарадках (артыкул 293 КК, ч.2, тэрмін пазбаўлення волі да 8 гадоў). Вінаградаў, апроч беспарадкаў, яшчэ ў абразе нацыянальных сімвалаў (арт. 370, спаліў пудзіла Лукашэнкі).

26 красавіка ў судзе Першамайскага раёна сталіцы пачнецца працэс над Дзмітрыем Бандарэнкам. Улады абвінавачваюць Дзмітрыя ў "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх" (арт. 342, ч.1). Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0