Выдатнага беларускага навукоўца Станіслава Галакціёнава не стала яшчэ 8 красавіка. Ён памёр у 74 гады ў Алабаме.
Стась Галакціёнаў займаўся малекулярнай біялогіяй, працаваў з першымі ЭВМ, для якіх рыхтаваў праграмы па біялогіі, звязаныя з вызначэннем структур малекул, а тады гэтая тэма была зусім новай і надзвычай актуальнай. Ён стаў адным з заснавальнікаў той дысцыпліны, якая цяпер называецца малекулярным мадэляваннем. Галакціёнаў пачынаў працу у Інстытуце біялогіі НАН Беларусі, дзе вакол яго, тады кандыдата навук, спантанна сабралася група маладых навукоўцаў, якія даволі хутка атрымалі прызнанне ў навуковай супольнасці. Жыццё ж тым часам было складанае — заробак малодшага навуковага супрацоўніка складаў трошкі больш, чым заробак прыбіральшчыцы. Пры гэтым атмасфера працы ў групе Галакціёнава заставалася лёгкай і прыемнай. Як кажуць сябры,
працаваць з ім нават у такіх няпростых умовах было адно задавальненне.
Ягонае меркаванне было аўтарытэтным нават для масцітых маскоўскіх прафесараў ужо тады, калі Галакціёнаў быў простым кандыдатам навук — нетрывіяльны падыход да навукі забяспечыў яму вядомасць. У
У90-х Стась Галакціёнаў па сямейных абставінах з’ехаў у Злучаныя Штаты,
дзе працягваў працаваць у
Прызнанне Галакціёнава стала міжнародным— яго працы па біялогіі перакладаліся на еўрапейскія мовы. Сам вучоны таксама вывучаў мовы, нават перакладаў з японскай. Пры гэтым у яго ніколі не было цягі да кар’еры, якая рэгулярна перашкаджае вучоннаму. Ён ведаў сабе кошт, таму засяроджваўся на навуцы, а не на кар’еры. Таксама Галакціёнаў займаўся вывучэннем гісторыі біялогіі ў Беларусі, нават прысвяціў першым беларускім біёлагам адну з кніг. Актыўную працу Галакціёнаў працягваў да 2001 года, калі ў яго здарыўся інсульт.
Сябры могуць расказваць пра Галакціёнава гадзінамі.
Гэта быў вельмі лёгкі чалавек, з шыкоўным пачуццем гумару, а таксама з бясспрэчнай элегантнасцю.
Апошняя якасць перадалася яму ад маці, пэўную ролю адыгралі і ягоныя шляхетныя карані. Элегантна ён выглядаў нават з дзікаватай чырвонай валізкай з піўнымі бутэлькамі, калі проста ішоў па вуліцы. Нават цяжкахворым ён не дазваляў хваробе ўзяць над ім верх і імкнуўся жыць паўнавартасным жыццём. У Алабаме ён час ад часу выпускаў друкаваную газетку для кола сяброў, яна называлася «Дахадзяга Weekly і Daily Воплі», дзе з гумарам расказваў пра апошнія падзеі свайго жыцця.
У Мінску на кухні ў яго вісеў «партрэт пеўня», якога Галакціёнаў намаляваў маслам. Сябры кажуць, што певень выглядаў як жывы.
Крэміраванне славутага навукоўца адбылося 20 красавіка. Ягоны прах пахавалі ля дрэва ў маленькім мемарыяле батанічнага сада горада Мобіля — менавіта такое пахаванне, па меркаванні блізкіх людзей, больш за ўсё пасуе духу Стася Галакціёнава.