Старшыня Мінскай федэрацыі футбола Міхаіл Вергеенка і галоўны рэдактар газеты «Беларусь сегодня» Павел Якубовіч не былі абраныя ў выканкам Беларускай федэрацыі футбола, набраўшы 35 і 34 галасы адпаведна.

Больш за ўсіх галасоў набралі рулявы БАТЭ Віктар Ганчарэнка, галоўны трэнер брэсцкага «Дынама» Юры Пунтус — па 77 і гаспадар мінскага «Дынама» Юры Чыж — 74. Апроч іх у выканкам таксама ўвайшлі: Вяргейчык, Волкава, Глаз, Гусараў, Казбанаў, Кернажыцкі, Куніца, Курбыка, Марозаў, Надтачаеў, Азярэц, Пігулеўскі, Падкавыраў, Румбуціс, Сафар’ян, Сяднёў, Сычоў, Трацюк і Чыкун.

Павел Якубовіч раней не ўваходзіў выканкам. Ягоную асобу вылучыў новы старшыня федэрацыі Сяргей Румас, каб было прадстаўніцтва СМІ. Тым не не менш, футбольная грамадскасць выбрала людзей ужо даўно правераных у сваіх колах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?