22.04.2011 / 19:45

Аляксандр Малчанаў: Тэлевізійнае прызнанне выбівалі шляхам ціску і пагроз 6

Палітвязень Аляксандр Малчанаў, асуджаны на 3 гады турмы за ўдзел у масавых беспарадках 19 снежня, дасылае лісты на волю.

Палітвязень Аляксандр Малчанаў, асуджаны на 3 гады турмы за ўдзел у масавых беспарадках 19 снежня, дасылае лісты на волю. Яны змяшчаюцца ў блогу Малчанава.

Вось што ён напісаў у апошніх лістах. «Указаў у яўцы, што дзейнічаў з хуліганскіх пабуджэнняў. І ў паказаннях на допытах падчас следства, і на судзе я ўсё валіў на «эфект натоўпу». Маўляў, усё ламалі дзверы, ну і я не думаючы… Вядома, ніхто з КДБшнікаў мне не верыў, але яны з дня майго затрымання па-добраму і шляхам рознага ціску і пагрозаў, прымушалі агучыць мае паказаннi перад тэлекамерай. Пазней я пагадзіўся, падумаўшы, што ў тэлеэфіры я паведамлю свае паказанні, дзе сцвярджаў, што ў той дзень на акцыю прыехаў у адзіночку на папутцы. Тым самым дам людзям на волі ведаць якія паказанні я даю. І тыя, хто быў у той дзень са мной, змогуць прыняць меры. Але сэнсу ў гэтым ужо не было, на наступны дзень пасля майго «інтэрв’ю» яны вызначылі людзей, у чыёй кампаніі я прыехаў».

«Вось надышоў дзень суда, там я ўпершыню ўбачыў сваіх падзельшчыкаў — Атрошчанкава і Новіка. Незразумела, на якіх падставах нам прышылі папярэднюю змову.

Трэба сказаць, што адносная падстава для прыцягнення да адказнасці ў суддзі была толькі ў адносінах да мяне. Не разумею, чаму Змітру Новіку далі на паўгода больш, чым мне. Бо ён практычна нічога не рабіў, а супраць Аляксандра Атрошчанкава наогул не было НІЯКІХ доказаў.
А атрымаў ён чатыры гады наогул на роўным месцы. Вось і справядлівы суд па-беларуску».

ЗП

0
Справедливость для наших властей понятие относительн / Адказаць
22.04.2011 / 20:16
А атрымаў ён чатыры гады наогул на роўным месцы. Вось і справядлівы суд па-беларуску (Аляксандр Малчанаў) ___________________________ Да не... Это суд не по-белоруски, а по-лукашенковски... Разница огромная между ними есть... Отгадайте с трех раз, кто ненавидит белорусов больше всего в мире?.. Вот и я о том...
0
Крывіч / Адказаць
23.04.2011 / 10:11
А ці не можа, гэта быць, што гэта добра прадуманая дэза? Згодна гэтых слоў "дасылае лісты на волю" гэта праходзіць цэнзуру, што немагчыма. Альбо яго выкарыстоўваюць уцёмную, альбо ён ....?
0
фильтр / Адказаць
23.04.2011 / 13:25
Альбо ен мудак!!!
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру