22 красавіка ў вёсцы Пнева Лёзненскага раёна чацвёра дзяцей падарваліся на мінамётнай міне часоў Другой сусветнай вайны. Адно дзіця загінула.

Па інфармацыі «Народных навінаў Віцебска» трое хлопчыкаў і дзяўчынка гуляліся з боепрыпасамі і справакавалі выбух, у выніку якога загінуў самы старэйшы - 10-гадовы хлопчык. Трое дзяцей шпіталізаваны ў Лёзненскую цэнтральную раённую бальніцу, дваім з іх 9 гадоў, а самаму малодшаму - толькі 6.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?