Аляксандр Лукашэнка «ад імя беларускага народа і сябе асабіста» павіншаваў малодшага брата Фідэля Кастра Рауля з абраннем на пасаду першага сакратара Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кубы,
паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Лукашэнка «падкрэсліў, што развіццё супрацоўніцтва з Кубай заўсёды было і застаецца прыярытэтам для Беларусі». «Упэўнены, што сацыяльная арыентаванасць намаганняў беларускага і кубінскага кіраўніцтва, а таксама адзінства нашых поглядаў на будучыню з’яўляюцца добрай асновай для пашырэння ўсебаковага ўзаемадзеяння паміж нашымі краінамі», — гаворыцца ў пасланні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?