Сын расійскага мільянера, заснавальніка Лабараторыі Касперскага Яўгена Касперскага Іван вызвалены, а пяцёра яго выкрадальнікаў, уключаючы арганізатара, арыштаваныя, перадае РІА «Новості».

«Супрацоўнікі маскоўскага крымінальнага вышуку разам з калегамі з ФСБ пры падтрымцы байцоў ОМСН ў адным з падмаскоўных раёнаў вызвалілі выкрадзенага сына Касперскага. Стан яго здароўя здавальняючы», — сказаў прэс-сакратар маскоўскай паліцыі Віктар Бірукоў.

20-гадовы Іван Касперскі быў выкрадзены 19 красавіка на паўночным захадзе Масквы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?