Міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў падчасонлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі пацвердзіў інфармацыю пра затрыманне бацькі і старэйшага брата галоўнага падазраванага ў здзяйсненні тэракта ў мінскім метро 11 красавіка,
— Так, яны знаходзяцца ў нас — і бацька, і старэйшы брат. Але рашэнне пра абранне далейшай меры ўтрымання будзе прымаць следчы, кіраўнік следчай групы — або ўзяць падпіску пра нявыезд, або пакінуць пад вартай. Пакуль яны ў нас.
Таксама сп. міністр пракаментаваў супярэчлівую інфармацыю пра ацэнкі па хіміі падазраваных у тэракце, а таксама супярэчлівую інфармацыю наконт логікі расследавання трох тэрактаў. Яму задалі вось такое пытанне:
— Анатоль Нілавіч, праваахоўныя органы абураюцца неадназначнай інтэрпрэтацыяй падзей вакол 11 красавіка і недаверам да ходу расследавання. А ці можа быць інакш, калі тое, што кажуць у міліцыі, пракуратуры і КДБ разыходзіцца, напрыклад, са словамі прэзідэнта. Першыя заявілі, што спачатку раскрылі тэракт 2011 года, а затым
— Вы ведаеце, калі б у жыцці ўсё так было проста і лёгка, то мы б гэтую крымінальная справу ... за суткі накіравалі б у суд, — адказаў міністр. — Але так у жыцці не бывае. Гэта яшчэ раз кажа пра тое, што заўсёды такога роду злачынствы вельмі цяжкія ў расследаванні, іх няпроста дазнавацца, паколькі ўзнікае маса супярэчнасцяў, і для таго, каб усе гэтыя супярэчнасці ліквідаваць, трэба каласальную працу прарабіць. Гэта сотні тысяч допытаў, гэта сотні тысяч апытанняў, гэта правядзеньне сотняў розных экспертыз (
Вядучы: —
Куляшоў: Адзін з іх браў удзел у алімпіядах, і настаўніца аб ім адгукалася як аб здольным вучні. Але адзнака ў дзённіку — не заўсёды крытэр ацэнкі ведаў чалавека. Часам можна мець у атэстаце 3 балы (па
А.Куляшоў таксама зазначыў, што ў падазраванага ніякіх крэдытаў і праблем з грашыма не было,
«бо ён вёў аскетычны лад жыцця». Таксама няма звестак, якія ўказваюць на заказчыкаў тэракта ў метро.
Што правяраюць сёння міліцыянты на ўваходзе ў метро і колькі гэта будзе доўжыцца
Шукаюць забароненыя да правозу прадметы, рэчы, у тым ліку магчымыя выбуховыя прылады, зброя, боепрыпасы - гэта значыць усё тое, што можа нанесці людзям шкоду пры руху ў метрапалітэне. Гэтая праца накіравана ў першую чаргу на гарантаванне бяспекі людзей. Такая неабходная прэвентыўная прафілактычная мера, якая дазволіць нам быць упэўненымі ў тым, што сёння ездзіць у метро бяспечна.
А як доўга гэта можа цягнуцца?
Пакуль мы ўзмоцнены варыянт нясення службы не адмянялі, але нават калі мы яго зменім, то гэта ніякім чынам не будзе казаць пра тое, што мы будзем менш пільныя і менш адказныя. Будзем ўплываць на магчымыя аператыўныя змены становішча з дапамогай іншых формаў і метадаў працы, якіх у нас у арсенале дастаткова.