Пасля сыходу з пасады прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў мае намер заняцца выкладчыцкай дзейнасцю, хоць не вырашыў яшчэ для сябе дакладна, але з сыходам з найвышэйшай пасады «жыццё не сканчаецца».
Магчыма яго дзейнасць будзе звязана з прасоўваннем новых тэхналогій і нават са СМІ, пра гэта Мядзведзеў распавёў у эфіры на тэлеканале «Дождь».
«Я не ведаю, што буду рабіць, алеўпэўны, што працу знайду.
Мне б хацелася, каб маё жыццё было актыўным, - сказаў прэзідэнт Расіі. Ён растлумачыў, што яму вельмі падабаюцца новыя тэхналогіі і іх развіццё.
Мядзведзеў пасля прэзідэнцкага тэрміну спадзяецца выкладаць у Сколкава і іншых навучальных установах, каб перадаць свой вопыт.
Таксама ён мяркуе, што яго праца будзе звязаная з прасоўваннем новых тэхналогій. «Напрыклад, у якасці бізнес анёла-ахоўніка», - сказаў Мядзведзеў.
Таксама ён не выключыў, што яго новая праца, пасля сыходу з пасады прэзідэнта можа быць звязаная са СМІ, паводле Мядзведзева «гэта цікава».