У бліжэйшыя дні сустрэча прэзідэнтаў Беларусі, Расіі і Украіны графікам Аляксандра Лукашэнкі не прадугледжаная. Пра гэта паведаміў кіраўнік прэсавай службы беларускага лідара Павал Лёгкі.
«Нічога не пляануецца. Заўтра, 26 красавіка, кіраўнік дзяржавы будзе працаваць у Гомельскай вобласці, як гэта кожны год традыцыйна ў нас адбываецца», — сказаў Лёгкі.
Раней інфармацыйныя агенцтвы паведамлялі, што 26 красавіка прэзідэнты Беларусі, Расіі і Украіны Аляксандр Лукашэнка, Дзмітры Мядзведзеў і Віктар Януковіч у
Сёння прэзідэнт Расіі пацвердзіў гэтым намер. «Заўтра я паеду ў Чарнобыль, там будзе сустрэча з маімі калегамі, а таксама з тымі, хто браў удзел у ліквідацыі аварыі», — заявіў Мядзведзеў на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод удзельнікам ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС.
Варта нагадаць, што Аляксандр Лукашэнка быў запрошаны на міжнародную канферэнцыюБеларускую дэлегацыю на імпрэзе ў Кіеве з нагодыкраін-донараў , якая прайшла 19 красавіка ў Кіеве з удзелам старшыні Еўракамісіі Жазэ Мануэла Барозу. Аднак Барозу свой прыезд у Кіеў абумовіў адсутнасцю там Аляксандра Лукашэнкі.