Мужчын затрымалі ў Брэсце пры спробе абмену 5 даляраў ЗША.

20 красавіка 43-гадовы непрацуючы жыхар в. Колбы Пінскага раёна і 48-гадовы беспрацоўны грамадзянін Украіны каля будынку білетных кас чыгуначнага вакзала станцыі Брэст-Цэнтральны спрабавалі ажыццявіць паміж сабой незаконны абмен 5 даляраў ЗША на 17 500 беларускіх рублёў.

Як растлумачылі ў Брэсцкім аддзеле ўнутраных спраў на транспарце, мужчыны не мелі спецыяльнага дазволу, чым парушылі ўстаноўлены парадак правядзення валютных аперацый. Грашовыя купюры канфіскаваныя. Складзеныя адміністрацыйныя пратаколы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?