Крымінальная справа за рабаванне распачата ў дачыненні да 31-гадовага гамяльчаніна, які спрабаваў выкрасці пушку для ахвяраванняў у галоўным праваслаўным храме абласнога цэнтра.

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, у ноч на 24 красавіка мужчына, які нідзе не працуе, знаходзіўся ў цэнтральным парку каля сабора Пятра і Паўла, дзе праходзіла начное велікоднае богаслужэнне. Гамяльчанін паспрабаваў адкрыта выкрасці скрыню для ахвяраванняў храму, у якой знаходзілася амаль 100 тысяч рублёў. Мужчына затрыманы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?