26.04.2011 / 12:57

«Белавія» дэвальвавала рубель на 30% 5

Еўра на сайце кампаніі лічаць па 5 800 рублёў.

На сайце Белавія цэны на білеты ўказаныя ў еўра. Але, калі шчоўкнуць на опцыю "далей", то кошт квітка пераводзіцца ў рублі.

Атрымліваецца, што еўра лічыцца ў сярэднім 5 800 рублёў за адзінку агульнай еўрапейскай валюты. То бок розніца з афіцыйным курсам еўра складае +30%.

Напрыклад, квіток на рэйс Мінск -- Лондан на 4 і 18 мая будзе каштаваць 337 еўра, ці 1 958 100 рублёў.

nn.by

0
Ім наказ не ўказ? / Адказаць
26.04.2011 / 15:16
А як жа наказ правадыра пра недапушчальнасць павышэння цэнаў, а, Белавія??!!
0
Belavia.minsk / Адказаць
26.04.2011 / 15:55
А не было выйсьця. Тут наказвай, не наказвай, авiякампанiя - гэта не унiверсам у Лунiнцы.
0
Унiверсам / Адказаць
26.04.2011 / 16:13
Беларускi рубель Лукашэнко ужо даўно дэвальваваў ў крамах на 30%, на тавары i харчы.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру