26.04.2011 / 13:57

Сайт Prokopovi.ch: створаны інтэрнэт-абменнік абноўлена 7

Тыя, хто хочуць адкрыць сайт, бачаць надпіс: «Старонка пераехала альбо не існуе».

Папулярны сайт prokopovi.chчасам працуе са збоямі. Зашмат людзей яго наведвае, і часам сервер не вытрымлівае нагрузкі.

Сайт выкарыстоўваецца беларусамі ў якасці своеасаблівай электроннай біржы — людзі дамаўляюцца паміж сабой наконт куплі/продажу валюту і ўдвох ідуць у банк.
Першы прадае валюту па афіцыйным курсе, другі адразу ж яе купляе, а пасля за межамі абменнікам даплачвае першаму розніцу ў афіцыйным і рэальным курсе.

Так і законы не парушаюцца, і людзі здабываюць сабе дэфіцытную валюту.

Адміністрацыя сайта зазначае, што першы ў Беларусі сайт электроннага абмена грошай дасяжны таксама па адрасе prokopovich.net.

ЯВ, АГ

0
Аматар / Адказаць
26.04.2011 / 13:47
Усё працуе, што вы панікуеце
0
ППП / Адказаць
26.04.2011 / 13:50
Сайт запрацаваў. Пераносілі на новы хостынг, бо стары памёр ад наплыву наведвальнікаў. Дзякуй за клопаты :) На ўсялякі выпадак, мы дасяжныя яшчэ і па адрасе http://prokopovich.net
0
Тойво Глумов / Адказаць
26.04.2011 / 13:51
prokopovich.net працуе
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру