Старшыню «Партыі БНФ» Аляксея Янукевіча выклікалі ў гарадскую пракуратуру Менску ў якасці сведкі, — паведамляе прэс-служба партыі. Па якой справе выклікаецца Янукевіч, пакуль што невядома. Сам кіраўнік партыі лічыць, што ягоны выклік можа быць звязаны са справай выбуху у мінскім метро.

Аляксей Янукевіч удакладняе, што ў час выбуху ён асабіста знайходзіўся на Управе Партыі БНФ, дзе было шмат сведкаў.

Афіцыйны пазоў на імя Аляксея Янукевіча не быў складзены, аднак палітык заявіў, што заўтра будзе прысутнічаць на допыце, пачатак якога аб 11 гадзіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?