Аляксандр Лукашэнка выкарыстаў паездку ў чарнобыльскія раёны для агітацыі за пабудову атамнай станцыі.

«Прыбалтыйскія суседзі заявілі аб стварэнні сумеснай АЭС, Польшча будзе будаваць сваю атамную электрастанцыю». «Так чаму мы ўпадаем у шаленства? Таму што нам гэта навязваюць. Гэтыя 90 млн еўра [дапамога ЕС Беларусі] — гэта таксама адзін з праплочаных кірункаў, каб яны [апазіцыя] крычалі гвалтам. Мы [ЕC] даем на гэта грошы», — сказаў А. Лукашэнка. «Чаму? Таму, што мы — канкурэнты для Прыбалтыкі, Польшчы. Калі мы ўжо пазбавімся ад гэтай беларускасці, у горшым сэнсе гэтага слова?», — заявіў Лукашэнка.

Як вядома, краіны Балтыі хочуць збудаваць на пляцоўцы былой савецкай Ігналінскай АЭС новую станцыю па французскай ці паўднёвакарэйскай тэхналогіі. Між тым Аляксандр Лукашэнка распачынае ў Астраўцы будоўлю АЭС па расійскай тэхналогіі і ў прывязцы да расійскай энэргасістэмы. Такая будоўля павялічыць і без таго 90-працэнтавую залежнасць Беларусі ад Расіі ў галіне энергетыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?