Уваход на Бангалор - праз турнікеты.

Уваход на Бангалор - праз турнікеты.

 Акадэмія навук ачэпленая.

Акадэмія навук ачэпленая.

 Івашкевіч размяшчае расцяжкі.

Івашкевіч размяшчае расцяжкі.

 Рыгор Кастусёў і Аляксей Янукевіч нясуць абраз «Маці Божай Чарнобыльскай».

Рыгор Кастусёў і Аляксей Янукевіч нясуць абраз «Маці Божай Чарнобыльскай».

 Нехта раздаваў балёнікі з сімвалам радыяцыі.

Нехта раздаваў балёнікі з сімвалам радыяцыі.

 Транспарант беларускіх анархістаў.

Транспарант беларускіх анархістаў.

 «Бядота народа - брэнд».

«Бядота народа - брэнд».

 Удзельнікі статычнага Чарнобыльскага шляху.

Удзельнікі статычнага Чарнобыльскага шляху.

 Адна з удзельніц.

Адна з удзельніц.

 На сцягах жалобныя стужкі ў памяць ахвяраў тэракту у метро.

На сцягах жалобныя стужкі ў памяць ахвяраў тэракту у метро.

 Дзіцячыя гульні.

Дзіцячыя гульні.

19:41

Арганізатары запрасілі ўсіх ахвотных ускласці кветкі і знічы да капліцы ў памяць ахвяр чарнобыльскай трагедыі. Зазначаецца, што міліцыя не будзе чыніць перашкодаў, калі ўдзельнікі абыдуцца без сімволікі. Частка ідзе ўскладаць кветкі, частка — разыходзіцца.

19:29

Зачытваецца рэзалюцыя мітынгу (чытае Франак Вячорка). У рэзалюцыі — заклік вызваліць усіх палітвязняў, зазначаецца, што прэзідэнцкія выбары прайшлі недэмакратычна, згадваецца пра ператрусы ў офісах незалежнай прэсы. Заклікаецца спыніць палітычныя працэсы супраць удзельнікаў Плошчы.

У другой рэзалюцыі ўтрымліваецца заклік вярнуць льготы ліквідатарам, а таксама забараніць вырошчваць любую прадукцыю на забруджаных тэрыторыях; прымаецца рэзалюцыя супраць будаўніцтва АЭС у Астраўцы па невядомым, інавацыйным праекце. Звяртаецца ўвага, што выдаткаваныя сродкі лепш пусціць на даследаванне ўзнаўляльных крыініц энергіі, у прыватнасці, ветравой.

Частка людзей адыходзіць з плошчы Бангалор.

18:59

Аляксандр Мех (Кобрын) у сваім выступе заявіў, што будаўніцтва АЭС выгадна толькі Расіі, якая ўкладае грошы, будуе стратэгічны аб’ект, дае працу сваім працаўнікам, а потым яшчэ і экспартуе энергію. Беларусь жа атрымае толькі небяспечны аб’ект.

Старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч таксама выказаў засцярогі наконт будаўніцтва АЭС Расіяй, а таксама заклікаў вызваліць усіх палітвязняў. Ён таксама заклікаў дзяржаўныя СМІ перастаць дзяліць людзей на чэсных і нячэсных. «Радыяцыя нікога не дзеліць»

У акцыі бярэ ўдзел каля 500 чалавек.

18:46

Нейкі малады чалавек у чорным, захутаны ў маску, спрабаваў учыніць правакацыю. Падыходзіў да плакатаў і спрабаваў пстрыкаць запальнічкай, спрабуючы падпаліць. Потым выходзіў перад выступоўцамі і замінаў ім выступаць, яго схапілі і перадалі ў рукі міліцыі (палкоўнік Ігар Яўсееў), якія затрымалі таго і прымусілі зняць маску.

18:34

З’явіліся анархісты. У іх завязаныя твары і расцяжка «Чарнобыль, Фукусіма, Астравец».

Юры Хадыка ў сваім выступе зазначыў, што сённяшняя акцыя — таксама як спосаб пераадолець страх, пасеяны жорсткім разгонам Плошчы 19 снежня і выбухам 11 красавіка ў мінскім метро. Тое, што прыйшло ўжо каля паўтысячы чалавек сп. Хадыка лічыць добрым знакам.

18:22

Прысутнічаюць лукашэнкаўскія тэлевізійныя групы, якія «праславіліся» фільмамі пра апазіцыю, у прыватнасці, Малады фронт.

Пачынаецца мітынг. Ён пачаўся з хвіліны маўчання, цяпер выступае адзін за арганізатараў акцыі Юры Хадыка.

У акцыі бяруць удзел некалькі соцень чалавек. З’явіўся экс-кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі, кіраўнік штаба У. Някляева Андрэй Дзмітрыеў.

18:15

Кіраўнікі Партыі БНФ Рыгор Кастусёў і Аляксей Янукевіч прынеслі ікону «Маці Божая Чарнобыльская». З’явіліся прадстаўнікі «Маладой Беларусі» на чале з Артурам Фінькевічам.

Зараз на Плошчы каля 200 чалавек, людзі прыбываюць.

На сцэне пачынаецца мітынг.

18:10

Міліцыя сама ацэньвае колькасць прысутных (перадае па рацыі) ў 130–140 чалавек, зазначаючы, што людзі ўсё прыбываюць. З’явіліся прадстаўнікі БХД са сваімі сцягамі. З’явілася расцяжка «Не — АЭС у Беларусі». Пачынаецца дождж.

17:59

З’явіліся новыя транспаранты: «Патрабуем гарантый бяспекі», «Астравецкая АЭС? Дзякуй, не трэба!».

Прыйшоў генерал Валерый Фралоў, «Маладыя дэмакраты» на чале з Алегам Корбанам з расцяжкамі і сцягамі, еўракамуністы Валер Ухналёў і Сяргей Вазняк, сацыял-дэмакрат, галоўны рэдактар газеты «Новы час» Аляксей Кароль.

Міхась Башура і Аляксей Марачкін прынеслі чарнобыльскі звон.

17:54

На плошчы Бангалор сабралася каля 50 чалавек. На сцэне два транспаранты: «Чарнобыль, Фукусіма, што далей?» і «Нам непатрэбны другі Чарнобыль».

Вельмі пільны кантроль на падыходзе, пераглядаюць усё, але вельмі карэктна. На падыходзе да Бангалор стаяць анархісты ў масках.

Што да публікі, то ў асноўным гэта людзі сярэдняга і пажылога ўзросту, моладзі няшмат. Некалькі бел-чырвона-белых сцягоў з чорнымі стужкамі.

З вядомых людзей — Юры Хадыка, палітолаг Уладзімір Падгол, ліквідатары.

***

Плошча перад Акадэміяй навук агароджана турнікетамі. Нагадаем, што напачатку планавалася, што ля Акадэміі навук, а 18-й гадзіне адбудзецца збор удзельнікаў акцыі «Чарнобыльскі шлях», але пасля таго як Мінгарвыканкам дазволіў толькі мітынг на плошчы Бангалор, удзельнікі акцыі адмовіліся ад ідэі прызначыўшы збор, а 18-й непасрэдна на Бангалоры.

Тым не менш улады, відаць, вырашылі перастрахавацца. Апошнія гады ЧШ пачынаўся ад будынка Прэзідыума Акадэміі навук.

* * *

Арганізатары «Чарнобыльскага шляху» прынялі рашэнне аб зборы яго ўдзельнікаў 26 красавіка ў Мінску на плошчы Бангалор,
паведаміў адзін з арганізатараў акцыі палітык Віктар Івашкевіч.

Паводле яго слоў, такое рашэнне было прынята, каб не правакаваць сілавыя структуры Беларусі на актыўныя дзеянні ў дачыненні да ўдзельнікаў мерапрыемства. Акрамя таго, адзначыў Івашкевіч, супрацоўнікі праваахоўных органаў

не будуць перашкаджаць праходжанню грамадзян да Чарнобыльскай капліцы на вуліцы Карастаянавай у Мінску.

«Аднак гэтае шэсце не будзе арганізаваным. Любы грамадзянін як прыватная асоба можа адправіцца ў бок Чарнобыльскай капліцы, ускласці там кветкі, паставіць свечкі. Аб гэтым нам было заяўлена сёння на сустрэчы з кіраўніцтвам мінскай міліцыі», — паведаміў Івашкевіч.

Такім чынам, мітынг пройдзе на плошчы Бангалор у 18 гадзін 26 красавіка.

Раней Мінгарвыканкам забараніў правядзенне 26 красавіка ў Мінску шэсця «Чарнобыльскі шлях». Арганізатарам было паведамлена, што збор удзельнікаў акцыі на пляцоўцы каля прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук забаронены. Забаронена таксама шэсце да Чарнобыльскай капліцы на вуліцы Карастаянавай. У Мінгарвыканкаме матывавалі гэтае рашэнне законам аб масавых мерапрыемствах, згодна з якім акцыі не могуць праходзіць бліжэй чым за 200 метраў ад уваходаў у метро і адміністрацыйных будынкаў.

Мінгарвыканкам прапанаваў правесці 26 красавіка толькі мітынг у парку Дружбы народаў з 18 да 20 гадзін.

«Чарнобыльскі шлях» — традыцыйнае шэсце, якое праводзіцца ад 1989 года.
Яно бывала больш ці менш шматлюдным, але яно заўжды было прынцыповым для апазіцыі. Не раз улады забаранялі яго, але яно праводзілася тады без дазволу — напрыклад, ад плошчы Свабоды ці ад Акадэміі навук.
Сёлета першы год, калі градус страху ў грамадстве такі, што ніхто з палітыкаў ці грамадскіх дзеячоў не ўзяў на сябе адказнасць за збор людзей у недазволеным месцы.

Многія грамадскія лідары зняволеныя, іншыя знаходзяцца пад следствам. Лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька заклікаў апазіцыйных палітыкаў на 26 красавіка наведаць Чарнобыльскую зону. На ягоную думку, у атмасферы пасля тэракту ўлады не далі б дазволу ні на якую вулічную акцыю ў цэнтры Мінска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?